Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпісаў Указ № 625 "Аб некаторых пытаннях скарачэння выкідаў парніковых газаў".
Указ падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі механізма атрымання фінансавых сродкаў як краінай, так і суб'ектамі гаспадарання за кошт скарачэння выкідаў парніковых газаў у выніку далучэння Рэспублікі Беларусь да Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Кіёцкага пратакола да яе.
Цяпер у свеце актыўна развіваецца рынак добраахвотных скарачэнняў выкідаў парніковых газаў, што дае магчымасць суб'ектам гаспадарання атрымліваць фінансавыя рэсурсы.
Указам на прававым узроўні замацоўваецца шэраг палажэнняў, звязаных з працэсам атрымання суб'ектамі гаспадарання сродкаў за прадаваемыя адзінкі добраахвотнага скарачэння выкідаў парніковых газаў ад пакупнікоў (юрыдычных асоб, фізічных асоб), у тым ліку нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Для стымулявання рэалізацыі праектаў па добраахвотнаму скарачэнню выкідаў парніковых газаў вызваляюцца ад падатку на прыбытак грашовыя сродкі, атрыманыя суб'ектамі гаспадарання ад продажу скарачэнняў выкідаў на добраахвотным рынку.
З улікам чаканага атрымання Рэспублікай Беларусь права ўдзельнічаць у механізмах Кіёцкага пратакола ўстанаўліваюцца таксама ўмовы рэалізацыі міжнародных дагавораў аб продажы адзінак скарачэння выкідаў парніковых газаў.
Згодна з Указам, сродкі ад продажу скарачэнняў выкідаў накіроўваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту, што забяспечвае кантроль за мэтавым выкарыстаннем знешняга фінансавання, атрыманага з краін - удзельніц Кіёцкага пратакола, павышэнне празрыстасці іх паступлення і расходавання.
Прыняцце Указа № 625 дасць магчымасць не толькі пачаць рэалізацыю праектаў па зніжэнню выкідаў парніковых газаў да атрымання права ўдзельнічаць у механізмах Кіёцкага пратакола, але і павысіць эфектыўнасць ключавой галіны эканомікі - энергетыкі, бо большая частка праектаў па зніжэнню выкідаў звязана з энергазберажэннем.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года. |