|
З 1 студзеня 2006 года ў краіне пачалася работа, мэта якой - кардынальна змяніць парадак вырашэння пытанняў, па якіх людзі звяртаюцца ў дзяржаўныя структуры.
Задача па дэбюракратызацыі работы дзяржорганаў была пастаўлена Кіраўніком беларускай дзяржавы ў 2004 годзе пры падпісанні Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным, каб "працаўнік, які прыходзіць да чыноўнікаў са сваімі клопатамі, стаяў гадзінамі ў чарзе, думаючы, ці зробяць ласку яго сёння прыняць або давядзецца ехаць дадому ні з чым. Такога быць не павінна, каб чалавек, затраціўшы свой выхадны або адпрасіўшыся з работы, не трапіў на прыём да чыноўніка".
"Трэба спыніць хаджэнне людзей па кабінетах за даведкамі, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Грамадзянін павінен прыйсці ў адну арганізацыю максімум два разы. Першы - каб запытаць патрэбны яму дакумент, другі - каб яго атрымаць. Усю неабходную інфармацыю арганізацыя абавязана запытваць у іншых структурах самастойна, а не патрабаваць розных даведак ад грамадзян. У гэтым сутнасць прынцыпу "аднаго акна".
У 2005 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Дэкрэт нумар 13 і Указ № 465, якія дапаўняюць Указ ад 12 мая 2005г. № 220 "Аб некаторых мерах па спрашчэнню парадку правядзення натарыяльных дзеянняў", згодна з якім работа натарыята павінна ажыццяўляцца па прынцыпу "аднаго акна".
Для гэтага натарыусам былі прадастаўлены дадатковыя паўнамоцтвы на атрыманне з рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый Беларусі дакументаў і звестак, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў.
16 сакавіка 2006 года быў падпісаны Указ № 152 "Аб зацвярджэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў".
Гэты Указ з'яўляецца яшчэ адным крокам па шляху дэбюракратызацыі дзяржапарату і накіраваны на спрашчэнне, стварэнне больш даступнай і зразумелай для грамадзян працэдуры звароту ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі за атрыманнем даведак і іншых дакументаў, а таксама не недапушчэнне парушэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян з боку службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый.
Указам зацверджаны пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў. Гэты Пералік прадугледжвае наступныя пазіцыі: назва адміністрацыйнай працэдуры, дзяржаўны орган (арганізацыя), у які грамадзянін павінен звярнуцца, памер платы, што спаганяецца за выдачу даведкі або іншага дакумента, максімальны тэрмін разгляду звароту і выдачы даведкі або іншага дакумента. Таксама Пералік змяшчае дакументы і звесткі, што прадстаўляюцца грамадзянінам пры яго звароце ў дзяржаўны орган або іншую дзяржаўную арганізацыю. Іншыя неабходныя дакументы і звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам, ва ўстаноўленым парадку будуць запытвацца гэтым дзяржаўным органам або іншай дзяржаўнай арганізацыяй самастойна.
Пералік уключае 414 адміністрацыйных працэдур, якія класіфікаваны па пэўных сферах дзейнасці і размешчаны ў тэматычных раздзелах (жыллёвыя праваадносіны, ахова здароўя, сувязь, прыродакарыстанне, архітэктура і будаўніцтва, праца і сацыяльная абарона, транспарт, атрыманыя даходы і выплачаныя падаткі, рэгістрацыя нерухомай маёмасці і здзелак з ёй і іншае).
Акрамя таго, у мэтах змяншэння памеру платы, што спаганяецца з грамадзян за выдачу даведак або іншых дакументаў у сферы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і здзелак з ёй, Указ вызваляе ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі грамадзянам паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, а таксама абароты па рэалізацыі грамадзянам работ па тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і іншых работ (паслуг) па выдачы даведак і іншых дакументаў адносна нерухомай маёмасці.
|