Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2005
border=0 border=0 border=0
border=0 2005 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 432 ад 13 верасня 2005 г.
Указ № 220 ад 12 мая 2005 г.
border=0 border=0
Указ № 220 ад 12 мая 2005 г.

Аб некаторых мерах па спрашчэнню парадку правядзення натарыяльных дзеянняў

1. Устанавіць, што:

1.1. асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць натарыусу дакументы, што засведчваюць іх асобу, дзеяздольнасць грамадзян /грамадзянскую дзеяздольнасць/, праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на правядзенне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Іншыя звесткі і /або/ дакументы, неабходныя для правядзення натарыяльных дзеянняў, натарыус самастойна выпатрабуе ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, за выключэннем звестак і /або/ дакументаў, для выдачы якіх патрабуецца вынясенне судовай пастановы.

Звесткі і /або/ дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прадстаўляюцца натарыусу асобамі, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, - выпатрабуюцца натарыусам.

Выпатрабаванне звестак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў, праводзіцца натарыусам не пазней дня, наступнага за днём звароту асобы за правядзеннем такіх дзеянняў;

1.2. звесткі і /або/ дакументы, неабходныя для правядзення натарыяльных дзеянняў, павінны быць прадстаўлены дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па запыту натарыуса ў двухтыднёвы тэрмін з дня яго атрымання.

Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы гэтых звестак і /або/ дакументаў маюць права запытваць і атрымліваць дадатковую інфармацыю ад іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Выклік у дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь асоб, у адносінах да якіх паступіў запыт натарыуса аб прадстаўленні звестак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў, у мэтах падрыхтоўкі такіх звестак і /або/ дакументаў па гэтаму запыту не дапускаецца.

Пры атрыманні натарыусам выпатрабаваных ім звестак і /або/ дакументаў ён абавязаны пісьмова паведаміць аб гэтым зацікаўленай асобе не пазней дня, наступнага за днём іх атрымання;

1.3. у выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу звесткак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў, прадстаўленне іх натарыусу праводзіцца без яе спагнання, а дакумент, якія змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы гэтых звестак і /або/ дакументаў, накіроўваецца натарыусу разам са звесткамі і /або/ дакументамі, якія запытваюцца.

Дакумент, які змяшчае патрабаванне аб аплаце выдачы звестак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў, уручаецца натарыусам асобе, якая звярнулася за правядзеннем такіх дзеянняў, аплачваецца і прад'яўляецца натарыусу адначасова з дакументам аб аплаце дзяржаўнай пошліны;

1.4. натарыус праводзіць натарыяльныя дзеянні пры наяўнасці звестак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення такіх дзеянняў, у тым ліку тых, што пацвярджаюць аплату дзяржаўнай пошліны, у дзень звароту асобы за правядзеннем такіх дзеянняў. Для выканання вялікага аб'ёму работы, неабходнай пры правядзенні натарыяльных дзеянняў, гэты тэрмін працягваецца да трох дзён;

1.5. у выпадку выпатрабавання натарыусам звестак і /або/ дакументаў, названых у частцы другой падпункта 1.1 гэтага пункта, тэрмін правядзення натарыяльных дзеянняў не павінен перавышаць аднаго месяца з дня, наступнага за днём звароту асобы за правядзеннем гэтых дзеянняў;

1.6. непрадстаўленне службовымі асобамі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у тэрмін, устаноўлены часткай першай падпункта 1.2 гэтага пункта, звестак і /або/ дакументаў, неабходных для правядзення натарыяльных дзеянняў, або прадстаўленне такіх звестак і /або/ дакументаў, якія змяшчаюць недакладную інфармацыю, -

прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.

Парушэнне натарыусам тэрмінаў, прадугледжаных часткай чацвёртай падпунктаў 1.1 і 1.2 гэтага пункта, а таксама тэрмінаў для правядзення натарыяльных дзеянняў, устаноўленых заканадаўчымі актамі, у тым ліку падпунктамі 1.4 і 1.5 гэтага пункта, -

прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь.

Прадаставіць права складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных часткамі першай і другой гэтага падпункта, службовым асобам упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а разглядаць справы аб такіх правапарушэннях - раённаму /гарадскому/ суду /суддзі/;

1.7. асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, маюць права самастойна прадставіць звесткі і /або/ дакументы, неабходныя для правядзення гэтых дзеянняў.

Натарыусы не маюць права патрабаваць ад асоб, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўлення гэтых звестак і /або/ дакументаў, за выключэннем названых у частках першай і трэцяй падпункта 1.1 гэтага пункта.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

унесці ва ўстаноўленым парадку прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам;

забяспечыць прывядзенне іншых нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Гэты Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 2, які ўступае ў сілу з дня падпісання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь           А.Лукашэнка.

© 2001-2012 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь