Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяКіраўнік дзяржавыДакументы
border=0 border=0 border=0
border=0 Дакументы border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 208 ад 25 красавіка 2013 г.
Аб узнагароджаннi мнагадзетных мацi ордэнам Мацi
Указ № 168 ад 12 красавіка 2013 г.
Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў
Указ № 119 ад 12 сакавіка 2013 г.
Аб упарадкаванні набыцця службовых легкавых аўтамабіляў
Указ № 86 ад 20 лютага 2013 г.
Аб узнагароджаннi мнагадзетных мацi ордэнам Мацi
Указ № 71 ад 7 лютага 2013 г.
Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені
Указ № 6 ад 8 студзеня 2013 г.
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года
Указ № 571 ад 28 снежня 2012 г.
Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені
Распараджэнне № 269рп ад 20 снежня 2012 г.
Аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Распараджэнне № 265рп ад 17 снежня 2012 г. Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год
Указ № 537 ад 29 лістапада 2012 г.
Аб аб’яўленні 2013 года Годам беражлівасці
Указ № 534 ад 29 лістапада 2012 г.
Аб некаторых пытаннях Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь
Указ № 531 ад 22 лістапада 2012 г.
Аб некаторых пытаннях стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў
Указ № 497 ад 5 лiстапада 2012 г.
Аб узнагароджанні медалём ”За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені
Указ № 357 ад 7 жніўня 2012 г.
Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў
Указ № 379 ад 23 жніўня 2012 г.
Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Тувалу
Указ № 370 ад 20 жніўня 2012 г.
Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2011 года"
Указ № 366 ад 15 жніўня 2012 г.
Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені
Указ № 362 ад 14 жніўня 2012 г.
Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Саламонавымі Астравамі
Указ № 294 ад 4 ліпеня 2012 г.
Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю
Указ № 352 ад 2 жніўня 2012 г.
Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні - лістападзе 2012 г.
Указ № 312 ад 11 ліпеня 2012 г.
Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці
Распараджэнне № 140рп ад 4 ліпеня 2012 г.
Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Указ № 277 ад 18 чэрвеня 2012 г.
Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Указ № 276 ад 18 чэрвеня 2012 г.
Аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Указ № 265 ад 14 чэрвеня 2012 г.
Аб некаторых пытаннях адвакацкай дзейнасці
Указ № 253 ад 5 чэрвеня 2012 г.
Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку
border=0 border=0
Указ № 253 ад 5 чэрвеня 2012 г.
Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў Указ № 253 "Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку".

У адпаведнасці з дакументам, у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ствараецца асаблівая эканамічная зона - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк на плошчы 8 тыс. 48 га са спецыяльным прававым рэжымам, тэрмін дзеяння якога 50 гадоў.

Парк будзе якасна новым для краіны тэрытарыяльным утварэннем з інфраструктурай, неабходнай для эфектыўнага вядзення бізнесу. Прыярытэтныя напрамкі, намечаныя для развіцця ў парку, - электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Устаноўлена, што вышэйшым органам кіравання індустрыяльнага парку з'яўляецца міжурадавы каардынацыйны савет, а кіраванне яго дзейнасцю ажыццяўляе адміністрацыя індустрыяльнага парку, якая з'яўляецца дзяржаўнай установай, падпарадкаванай Ураду.

Адміністрацыя парку ствараецца Саветам Міністраў і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў рамках кампетэнцыі. Яна будзе праводзіць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю суб'ектаў гаспадарання, а таксама юрыдычных асоб у якасці рэзідэнтаў парку ў парадку, устаноўленым Урадам; забяспечваць ажыццяўленне па зваротах юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі гэтага парку, адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных заканадаўствам; забіраць і прадастаўляць у карыстанне, арэнду і прыватную ўласнасць сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку зямельныя ўчасткі ў яго межах.

Таксама ствараецца сумесная беларуска-кітайская кампанія па развіццю індустрыяльнага парку. Яна забяспечыць праектаванне і будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных генеральным планам індустрыяльнага парку, прыцягненне інвестараў, кіраванне аб'ектамі парку і развіццё яго інфраструктуры. Долі беларускага і кітайскага бакоў у яе статутным фондзе намечана размеркаваць у прапорцыях 40% і 60% адпаведна, што не прывядзе да страты кіруемасці ад беларускага боку, паколькі асноўныя рашэнні будуць прымацца саветам дырэктараў, у якім у беларускага боку існуе блакіруючы голас.

Статутны фонд кампаніі фарміруецца за кошт грашовых укладаў у замежнай валюце, унесеных заснавальнікамі.

Даходы фізічных асоб у выглядзе аплаты працы, атрыманыя па працоўных дагаворах ад сумеснай кампаніі і (або) рэзідэнтаў індустрыяльнага парку да 1 студзеня 2027 года, будуць абкладацца падаходным падаткам з фізічных асоб у памеры 9%.

Для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці індустрыяльнага парку Указам устаноўлены ўмовы дзейнасці стратэгічных інвестараў, якія ўключаюць прэферэнцыйныя рэжымы свабодных эканамічных зон, Парку высокіх тэхналогій, малых і сярэдніх гарадоў. Створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў.

Ва Указе таксама вызначана, што зямельныя ўчасткі для патрэб будаўніцтва індустрыяльнага парку не прадастаўляюцца з зямель населеных пунктаў, садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі.

Указ № 253 ад 5 чэрвеня 2012 г. Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку
border=0 border=0
© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь