Бел
Галоўная   /  Фота   /  Архіў 2013 года

Уручэнне дзяржаўных узнагарод

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Сярод узнагароджаных - работнікі вытворчасці, будаўнікі, ваенныя, дзеячы культуры, навукі і адукацыі, дзяржаўныя служачыя, спартсмены. У ліку лаўрэатаў таксама кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў, будаўнічых арганізацый і навуковых аб'яднанняў
Выступае Аляксандр Лукашэнка, 29 красавіка 2013 года
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Начальнік штаба - першы намеснік начальніка галоўнай інспекцыі Узброеных Сіл палкоўнік Сяргей Багданаў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Начальнік інжынерных войскаў - начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Алег Воінаў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Намеснік камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл палкоўнік Леанід Касінскі ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Ігар Лаўрыненка ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Камандзір 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы падпалкоўнік Раман Шабанец узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Магілёўскага райвыканкама Дзмітрый Гобараў
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Круглянскага райвыканкама Анатоль Дуцько
Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў Лабовіч
Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Дзмітрый Смольскі
Ганаровае званне народнага артыста Беларусі прысвоена прафесару кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Андрэю Мдзівані
Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена артысту балета (салісту) - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку
Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск) Аляксандру Парфяновічу
Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена артысту балета (салісту) - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ірыне Яромкінай
Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена артысту балета (салісту) - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Алегу Яромкіну
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена начальніку аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерыю Гейхману
Ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі прысвоена мастацкаму кіраўніку ўзорнага хору хлопчыкаў і юнакоў Брэсцкага абласнога Палаца культуры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Але Ігумнавай
Першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь"
Ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі Беларусі прысвоена генеральнаму дырэктару дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктару Інстытута парашковай металургіі Аляксандру Ільюшчанку
Ганаровае званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі прысвоена генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пятру Пархомчыку
Ганаровае званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару ААТ "Мостаатрад № 425" Аляксандру Бандарэнку
Намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Анатолю Мірчуку прысвоена ганаровае званне заслужанага будаўніка Беларусі
Намеснік камандуючага па ўзбраенню ВПС і войскаў ППА палкоўнік Барыс Будаеў удастоены ганаровага звання "Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"
Начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Райко ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"
Былому першаму намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях, генерал-маёру ўнутранай службы Валянціну Карпіцкаму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь"
Метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра фізвыхавання насельніцтва Брэсцкага аблвыканкама Віктар Братчэня ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь"
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь