Інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг"

  • 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка даў разгорнутае эксклюзіўнае інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг".

Прэзідэнт адказаў на шэраг пытанняў, звязаных з працэсам урэгулявання сітуацыі ва Украіне пасля дасягнення мінскіх пагадненняў у "нармандскім фармаце".

"Больш за ўсё насцярожвае тое, што да гэтага працэсу адкрыта не былі падключаны Злучаныя Штаты Амерыкі. Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчыма ніякая стабільнасць. І сустракаючыся апошнім часам з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія ў нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы аб тым, што я не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці, але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны падключыцца да гэтага працэсу", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спыніўся на ролі вядучых сусветных ігракоў ва ўрэгуляванні ўкраінскай сітуацыі і падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці ў свеце ў цэлым.

У час інтэрв'ю таксама закраналіся тэмы перспектыў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, валютнай інтэграцыі сярод яго членаў.

Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё бачанне некаторых аспектаў бягучай эканамічнай, унутрыпалітычнай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце маючых адбыцца важных палітычных падзей у жыцці краіны.

Аляксандр Лукашэнка адказаў і на некалькі пытанняў асабістага характару.