Зварот са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

  • 18

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Цэнтральным раздзелам Паслання стаў эканамічны блок з акцэнтам на інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі. Кіраўніком дзяржавы таксама былі раскрыты прыярытэты сацыяльнай палітыкі Беларусі, у прыватнасці, у галіне ўдасканалення пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ключавым напрамкам знешняй палітыкі Беларусі, задачам у кадравай сферы.

Кіраўнік дзяржавы адказаў на 15 пытанняў дэпутатаў, якія, у тым ліку, датычыліся ўмацавання нацыянальнай бяспекі, уступлення Беларусі ў СГА, працоўных адносін, рэлігійнай палітыкі, некаторых рэгіянальных праблем, асабліва ў святле пераадолення негатыўных наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

На мерапрыемстве прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Поўны тэкст выступлення Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пры звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь