Медаль "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый"

Медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” узнагароджваюцца асобы начальнiцкага i радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне:
  • за асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
  • за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
  • за ўмелую арганiзацыю работы i высокую выніковасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
  • за актыўны ўдзел і дапамогу органам i падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Медаль “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”.

Медаль "За працоўныя заслугi"
Медаль "За працоўныя заслугі"
Медаль Францыска Скарыны
Медаль Францыска Скарыны
Медаль "За бездакорную службу"
Медаль "За адвагу"
Медаль "За адвагу"
Медаль "За выратаванае жыццё"
Медаль “За адзнаку ў воінскай службе”
Медаль "За адзнаку ў воінскай службе"