Віншаванне народу Каралеўства Нідэрландаў з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Каралеўства Нідэрландаў з нацыянальным святам - Днём Караля.

    "Беларусам і нідэрландцам не дасталіся багатыя прыродныя рэсурсы і спрыяльныя кліматычныя ўмовы, але мы здолелі забяспечыць стабільнае развіццё сваіх дзяржаў дзякуючы выключнай працавітасці і вынаходніцтву, а таксама адкрытасці для кантактаў і ўзаемадзеяння. У сённяшніх няпростых умовах мы павінны больш уважліва чуць і разумець адзін аднаго, паважаць інтарэсы бакоў і імкнуцца да мірнага суіснавання", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь нацэлена на захаванне дружалюбных адносін, умацаванне супрацоўніцтва ў галінах культуры, адукацыі, турызму, спорту і асабліва ў сферы эканомікі, дзе краіны маюць істотныя дасягненні. "Запрашаем вас пісаць сучасную гісторыю Еўропы разам з намі, праз супрацоўніцтва запэўніць нашчадкам бяспечную будучыню і перспектывы для нармальнага развіцця", - адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім жыхарам Каралеўства Нідэрландаў міру, дабрабыту і працвітання.