У Беларусі зменены Закон аб крэдытных гісторыях

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб крэдытных гісторыях".

    Гэтым дакументам прадугледжваецца пашырэнне крыніц фарміравання крэдытных гісторый за кошт юрыдычных асоб, якія рэалізуюць тавары, работы, паслугі на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты (прадастаўленне адпаведных звестак у Крэдытны рэгістр мяркуецца на добраахвотнай аснове); магчымасць устанаўлення фізічнай асобай забароны на прадастаўленне крэдытнай справаздачы; выключна мэтавае выкарыстанне крэдытных справаздач для нівеліравання рызык злоўжывання звесткамі, змешчанымі ў іх; павелічэнне колькасці крэдытных справаздач, што прадастаўляюцца Нацыянальным банкам суб'екту крэдытнай гісторыі без выплаты ўзнагароджання, з адной да дзвюх.

    Палажэнні Закона накіраваны на павышэнне ўзроўню абароненасці суб'ектаў крэдытнай гісторыі ад махлярскіх дзеянняў, а таксама на прадухіленне нядобрасумленнага выкарыстання крэдытных справаздач карыстальнікамі крэдытных гісторый.