Падпісаны Указ аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 149 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян".

    Дакумент прыняты ў мэтах недапушчэння абмежавання пенсійных правоў пастаянна пражываючых у Беларусі грамадзян.

    Указам прадугледжана ўключэнне перыядаў ваеннай службы на тэрыторыях Латвійскай і Эстонскай ССР, якія раней уваходзілі ў склад СССР, у стаж работы пры назначэнні пенсіі ў Беларусі. Гэта дазволіць павялічыць памеры пенсій прыкладна для 180 беларускіх грамадзян.