Падпісаны Указ аб назначэнні і вызваленні суддзяў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў Указ № 160 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".
Намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда назначаны Андрэй Алешчанка, які да гэтага займаў пасаду суддзі гэтага суда.
Кадравыя змяненні таксама адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў.