Зацверджана пагадненне аб Каардынацыйным савеце СНД у судова-экспертнай дзейнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб утварэнні Каардынацыйнага савета дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы судова-экспертнай дзейнасці. Адпаведны Указ № 177 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка.

    Кампетэнтным дзяржаўным органам Беларусі ў савеце Указам вызначаны Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

    Пагадненне было падпісана 13 кастрычніка 2023 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку. Каардынацыйны савет утвараецца для абмену вопытам, рэалізацыі арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці судова-экспертнай дзейнасці ў краінах Садружнасці.