Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Егіптам аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж Урадам Беларусі і Урадам Егіпта аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ № 176 Прэзідэнт падпісаў 29 красавіка.

    Дзяржаўны мытны камітэт упаўнаважаны на правядзенне перагавораў, а Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю - на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.