Аб рэалізацыі міжнароднага дагавора

Указ № 151 ад 15 красавіка 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 151 "Аб рэалізацыі міжнароднага дагавора". Дакументам прадаўжаецца дзеючы механізм узаемных паставак у рамках міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Куба ад 24 чэрвеня 2014 года.

Указам замацаваны нормы, накіраваныя на захаванне ўмоў набыцця кубінскіх лекавых прэпаратаў узамен пастаўляемых сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў айчыннай вытворчасці на новы двухгадовы перыяд.

Дакумент накіраваны на падтрыманне эфектыўнага механізма ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай.